Цырымонія прыняцця прысягі перад прэзідэнтам Польшчы. Матэвуш Маравецкі — крайні злева. Фота: Czarek Sokolowski / AP

Цырымонія прыняцця прысягі перад прэзідэнтам Польшчы. Матэвуш Маравецкі — крайні злева. Фота: Czarek Sokolowski / AP

Прэзідэнт Анджэй Дуда падкрэсліў, што новы ўрад складаецца ў асноўным са спецыялістаў, якія да гэтага часу займаліся практыкай: «Знаю вас як экспертаў. Сёння вы бераце на сябе надзвычай адказныя палітычныя функцыі ў кіраванні польскімі справамі. Шчыра вам за гэта дзякую. Гэта надзвычай важна задача», — сказаў прэзідэнт.

У новым урадзе Марыюш Блашчак застанецца на пасадзе кіраўніка Міністэрства нацыянальнай абароны.

Новым міністрам развіцця і тэхналогій стане Марлена Малёг. Міністэрства замежных справаў узначаліць Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк, а працай Міністэрства юстыцыі будзе кіраваць Марцін Вархал. Міністрам аховы здароўя стане Эва Краеўска, міністрам сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі — Анна Гембіцка, міністрам адукацыі і навукі — Кшыштаф Шчуцкі, а кіраўніком МУС — Павел Шэфернакер.

Цяпер прэмʼер-міністр мае два тыдні на тое, каб прадставіць праграмную прамову і атрымаць вотум даверу ў Сейме. Але вотуму акурат і не будзе, паколькі апазіцыйная кааліцыя прагаласуе супраць, тады новага прэмʼер-міністра будзе выбіраць Сейм.

Кандыдатам ад апазіцыйнай парламенцкай большасці на згаданую пасаду з’яўляецца былы прэм’ер Дональд Туск.

Чытайце таксама:

«Улады так спадзяваліся на «перазагрузку» з Варшавай пасля выбараў, але выглядае, што дарэмна»

Лідары польскай апазіцыі падпісалі кааліцыйнае пагадненне

«Гэта словы вельмі, вельмі значныя». Дональд Туск перад зваротам да польскага прэзідэнта ўспомніў пра твіт беларуса Слюнькіна

Клас
11
Панылы сорам
10
Ха-ха
14
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
0