Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым 36-гадовым мінчуком за выказванні ў чат-рулетцы.

На відэа паказаны дыялог затрыманага беларуса з дальнабойшчыкам Юрыем Комарам у чат-рулетцы. Мінчук кажа, што не ўдзельнічаў у пратэстах. «Дайце мне аўтамат і я б выходзіў на мітынгі зусім па-іншаму», — казаў ён.

На пытанне навошта затрыманаму аўтамат, мінчук адказаў, што, напэўна, быў бы супраць урада.

У якім статусе знаходзіцца затрыманы і ў чым яго абвінавачваюць — невядома.

Юрый Комар — дальнабойшчык з Капыльскага раёна. У чат-рулетцы ён прадстаўляўся жыхаром Украіны, а беларусы распавядалі яму пра сваё стаўленне ўладам.

У студзені 2023 года затрымалі як мінімум восем беларусаў, якія размаўлялі з Комарам.

Чытайце таксама:

Па даносе стукача з чат-рулеткі затрыманы 35-гадовы гарадзенец, які вітаўся словамі «Жыве Беларусь» і «Слава Украіне»

Пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы за словы падтрымкі Украіне затрымалі расіяніна

«Нарэшце гэтага вырадка ўзялі». У чат-рулетцы з'явіўся яшчэ адзін стукач, па чыіх наводках затрымліваюць людзей

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
24