Найбольш папулярны паблік манашак-дамініканак у Беларусі — у Instagram. Яны выкладваюць кароткія ролікі, у якіх у папулярнай, сучаснай і даступнай форме расказваюць і паказваюць, што значыць быць дамініканкай, а таксама развейваюць стэрэатыпы пра манаскае жыццё.
Акрамя таго, сёстры публікуюць разнастайныя відэа пад рубрыкамі «Вера свядомая», «ДНК малітвы», «Знакі і сімвалы хрысціянства», «Духоўныя лайфхакі».
Манашкі актыўна абнаўляюць свае сацсеткі, проста і разумна тлумачаць складаныя пытанні, расказваюць пра сваё штодзённае жыцце і адпачынак.
Чытайце таксама: