Михаил Фридман. Фото: Wikimedia Commons
Расійскія алігархі Міхаіл Фрыдман і Пётр Авен застаюцца ў санкцыйным спісе Еўрасаюза.
Суд у Люксембургу 10 красавіка зняў з прадпрымальнікаў санкцыі. Але, як аказалася, гэта рашэнне тычыцца не ўсіх актаў аб уключэнні Фрыдмана і Авэна ў санкцыйныя спісы, паведамляе Reuters.
Суд адмяніў першапачатковыя рашэнні Рады ЕС, прынятыя з лютага 2022 года па сакавік 2023-га. Тады ўвядзенне супраць заснавальнікаў «Альфа-Груп» санкцый матывавалася іх «падтрымкай расійскіх службовых асоб, адказных за дэстабілізацыю Украіны», а таксама «падтрымкай дзеянняў і палітыкі, якія падрываюць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны».
10 красавіка Суд ЕС прызнаў гэтыя падставы недастаткова абгрунтаванымі. Аднак у сакавіку 2023 года Рада ЕС увяла супраць Фрыдмана і Авена санкцыі па іншых падставах: іх прызналі «вядучымі прадпрымальнікамі, якія ўдзельнічаюць у сектарах эканомікі, якія забяспечваюць істотную крыніцу даходу ўраду Расіі».
Па гэтым крытэрыі Фрыдман і Авен застаюцца пад санкцыямі.
Чытайце таксама:
Еўрапейскі суд зняў санкцыі з «Белшыны»
Суд ЕС зняў санкцыі з былога гоншчыка «Формулы-1» беларускага паходжання