Ілюстрацыйнае фота: Радыё Бі-Эй

Ілюстрацыйнае фота: Радыё Бі-Эй

Як вынікае з дакумента, апублікаванага ў Дзяржрэестры звестак аб банкруцтве, яе запазычанасць перад крэдыторамі складае больш за 173 тыс.рублёў.

Вяшчанне FM-станцый «Радыё Бі-Эй» і «Мелодыі веку» было спынена больш за год таму. Уласнік прыняў рашэнне аб ліквідацыі 2 лютага 2023-га, але разлічыцца з абавязкамі не ўдалося.

Іншых актываў, акрамя дэбіторскай запазычанасці амаль на 110 тыс., у кампаніі няма. Таму на 10 ліпеня прызначанае пасяджэнне аб прыняцці пастановы аб яе банкруцтве.

«Радыё Бі-Эй» было першай і нейкі час найбуйнейшай айчыннай FM-станцыяй. Яна пачала вяшчанне ў 1993 годзе як беларуска-амерыканскае СП «Бі Эй Інтэрнэшнл». Радыёстанцыя вяшчала больш чым на 100 гарадоў краіны. «Мелодыі веку» стала першай айчыннай радыёстанцыяй, якая працуе ў рэтрафармаце.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
10
Абуральна
0