МЗС Беларусі. Фота: Wikimedia Commons
«Беларусь глыбока занепакоеная эскалацыяй сітуацыі ў блізкаўсходнім рэгіёне. Мы паслядоўна выступаем за мірнае ўрэгуляванне канфлікту на Блізкім Усходзе палітыка-дыпламатычнымі сродкамі.
Звяртаемся да ўсёй сусветнай супольнасці, міжнародных арганізацый прыняць меры і кансалідаваць намаганні для неадкладнай стабілізацыі становішча», — гаворыцца ў заяве.
Грамадзянам Беларусі, якія плануюць паездкі ў рэгіён, МЗС раіць «строга ўлічваць сітуацыю, якая складваецца, і адсочваць афіцыйныя паведамленні авіяцыйных уладаў адносна ўвядзення абмежаванняў на выкарыстанне паветранай прасторы, а таксама аб прыпыненні працы аэрапортаў».
Чытайце таксама:
Іран заявіў пра завяршэнне аперацыі супраць Ізраіля
Рада Бяспекі ААН збярэцца ў нядзелю на экстраннае пасяджэнне
Байдэн заявіў, што Ізраіль і ЗША збілі амаль усе запушчаныя Іранам ракеты
Іран атакаваў Ізраіль 185 ударнымі беспілотнікамі, 36 крылатымі ракетамі і 110 балістычнымі ракетамі