Калаж: 24tv.ua
Паводле наяўнай інфармацыі, жыхарка Украіны выехала ў Расію ў жніўні 2022 года пасля таго, як расійскія вайскоўцы разбурылі яе горад. Даведаўшыся пра цяжарнасць, пацярпелая не наважвалася на аборт — у тым ліку і таму, што «нейкі псіхолаг» ёй сказаў, што «тут няма адзінага дакладнага рашэння, напалову гэтае дзіця ўсё ж тваё».
Жанчына нарадзіла дзіця ў сакавіку 2023 года ў кватэры сваякоў, у якой жыла. На наступны дзень яна выкінула немаўля ў смеццевы бак.
Пасля таго як дзіця знайшла мясцовая жыхарка, маці адсачылі па камерах. Цяпер яе абвінавачваюць у замаху на забойства малалетняга, па гэтым артыкуле ёй пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. У якасці меры стрымання суд абраў арышт у СІЗА.
Украінская пракуратура, паводле звестак на сакавік 2023 года, расследуе як мінімум 171 выпадак сэксуалізаванага гвалту расійскіх вайскоўцаў над украінкамі і ўкраінцамі. Узрост пацярпелых ад гвалту, як паведамляла ААН, вар'іруецца ад 4 да 82 гадоў.
Чытайце таксама:
Памілаваны Пуціным за ўдзел у вайне гвалтаўнік затрыманы за гвалт над 14-гадовай школьніцай
«Будзеш палявой жонкай». Жанчын на вайне «размяркоўваюць» для ўцех афіцэраў
«Украінскіх баб гвалтуй». Такую інструкцыю расійскі дэсантнік Раман Быкоўскі атрымаў ад жонкі