Фота: БелТА
У гонар адкрыцця сілавікі правялі паказальныя выступленні са стральбой і выбухамі, якія былі чутныя па ўсім горадзе.
Камандзір атрада Віктар Смоліч расказаў, што падраздзяленне будзе дапамагаць міліцыі пры затрыманнях, а таксама змагацца з дыверсійна-разведвальнымі групамі, незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі ў асаблівых умовах, паведамляе БелТА.
Атрад атрымае цяжкое ўзбраенне, дроны і бранятэхніку, у тым ліку пікапы, квадрацыклы, катары і балотаходы.
Паведамляецца, што спецназаўцаў рыхтавалі інструктары з баявым досведам. Дыслакавацца «Гром» будзе ў Магілёве і Бабруйску.
Аналагічныя спецпадраздзяленні раней з'явіліся ў Мінскай, Брэсцкай, Гродзенскай і Гомельскай абласцях, а таксама на АЭС у Астраўцы.
Чытайце таксама:
У Жлобіне спецназ затрымаў трох чалавек за ўдзел у пратэстах
Атрад спецназу «Беркут» ператварылі ў вайсковую часць
У Брэсце спецназ затрымаў мужчыну за ўдзел у пратэсце 2020 года