Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба. Фота: Selcuk Acar / Anadolu Agency via Getty Images
Дзмітрый Кулеба прызнаў неабходнасць перамоваў з Расіяй.
Паводле яго слоў, на чэрвеньскай канферэнцыі ў Швейцарыі будзе створана кааліцыя краін з агульнымі прынцыпамі і падыходамі да вайны ва Украіне, пасля чаго можна будзе пачынаць перамовы з Расіяй.
«Урэшце, нельга скончыць вайну без удзелу абодвух бакоў», — сказаў кіраўнік МЗС.
Саміт міру па Украіне адбудзецца 15-16 чэрвеня ў Швейцарыі. Ён будзе накіраваны на стварэнне канкрэтнай дарожнай карты сканчэння вайны. Расія не будзе прымаць удзел у саміце, але швейцарскі ўрад выказаў спадзяванне, што прадстаўнікі Расіі калі-небудзь змогуць далучыцца да абмеркавання мірнага ўрэгулявання ва Украіне. Беларусь таксама запрашэння на саміт не атрымлівала.
Чытайце таксама:
Зяленскі: Сусветная большасць павінна прымусіць Расію да міру, шлях можа пачацца ў чэрвені