Ілюстрацыя: Мінскбуд
Акрамя навучальных класаў і лабараторый, будуць памяшканні для працоўнага навучання і прафарыентацыі — кабінет кулінарыі, майстэрня для апрацоўкі тканіны, універсальная майстэрня, рэсурсны цэнтр, памяшканні для эстэтычнага выхавання. А яшчэ навучальна-доследны ўчастак і геаграфічная пляцоўка.
Уражвае спартыўны функцыянал — стралковы цір, лыжная база, спартзала з трыбунамі на 60 месцаў, гімнастычная зала, трэнажорная, гульнявая.
Плюс вялікая спартыўная зона на тэрыторыі — спортпляцоўкі для гульні ў валейбол, баскетбол, тэніс, міні-футбол, скачковая зона, бегавыя дарожкі.
Фасады вырашаны ў стылі супрэматызму Казіміра Малевіча.
Чытайце таксама:
Цана квадрата жылля за год вырасла на чвэрць
У Мінску прадаюць элітную кватэру з відам на плошчу Перамогі. Колькі просяць?