Скрыншот відэа СК
Мужчына апрацоўваў на мотаблоку з культыватарам зямлю на сваім участку ў Карэліцкім раёне. Падчас працы ногі 59-гадовага мужчыны трапілі пад прывадны вал, што круціўся, і ён упаў пад колы культыватара.
Страшную карціну ўбачыла жонка, яна адразу патэлефанавала ў хуткую і выклікала на падмогу суседа. Аднавясковец выключыў матор. Праз лічаныя хвіліны прыбылі медыкі, аднак ім заставалася толькі канстатаваць смерць мужчыны, паведамляе СК.
0
1
0
0
10
0