Цырымонія сыходжання Жыватворнага агню ў Іерусаліме 4 мая 2024 года. Фота: AP Photo/Ohad Zwigenberg
У 2018 годзе грэчаскі журналіст Дзімітрыс Алікакас паехаў у Іерусалім, каб даследаваць старажытны рытуал сыходжання Жыватворнага агню. На месцы Алікакас узяў інтэрв'ю ў некалькіх святароў, у тым ліку ў адказнага за рытуальныя прадметы — свечкі, якія нясуць у сабе Жыватворны агонь — храма Труны Гасподняй архіепіскапа Ісідара.
Архіепіскап у размове з журналістам расказаў, што агонь запальваюць з дапамогай запальнічкі. Інтэрв'ю з ім увайшло ў кнігу Алікакаса «Адкупленне. Справа аб Жыватворным агні», якая выйшла ў 2019 годзе.
Пасля гэтага Іерусалімскі патрыярхат падаў судовы пазоў на адрас журналіста і абвінаваціў яго ў паклёпе. Прадстаўнікі царквы настойвалі, каб Алікакас выдаліў відэа з архіепіскапам Ісідарам з інтэрнэту. Але суд стаў на бок журналіста.
Сыходжанне Жыватворнага агню адбываецца напярэдадні Вялікадня. Абрад сустрэчы агню праводзяць меркавана з IV стагоддзя. 4 мая 2024 года, напярэдадні праваслаўнага Вялікадня, па традыцыі цырымонія прайшла ў Іерусаліме ў Кувукліі, мармуровай капліцы над пячорай Труны Гасподняй. Пазней агонь развозяць па ўсім свеце.
Чытайце таксама:
Дзе і калі пройдзе велікодная служба ў Вільні па-беларуску
Праваслаўныя святкуюць Вербную нядзелю пад узмоцненымі нарадамі міліцыі з аўтаматчыкамі