Юрый Галушка
Першым пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Праект БАРС», звязаны з расійскімі добраахвотнікамі, якія служаць у акупацыйных войсках па праграме «Баявы армейскі рэзерв краіны».
Невядомы вайсковец з БАРС запісаў шчодра перасыпаны нецэнзурнай лексікай аўдыязварот, у якім сцвярджаецца, што Галушка нібыта расстраляў камандаванне артылерыйскага дывізіёна і ўцёк са зброяй недзе ў раёне Аляксандраўкі (населеных пунктаў з такой назвай на тэрыторыі Данецкай вобласці некалькі). Выказваецца меркаванне, што ён цяпер будзе спрабаваць перайсці на бок Украіны.
Як піша тэлеграм-канал Astra, мяркуючы па даных з злітых баз, Галушка ўраджэнец Харкава і ўладальнік расійскага грамадзянства, які некаторы час жыў у Белгародскай вобласці.
У тыражаваным у сацсетках паведамленні гаворыцца, што Галушка запісаўся на вайну з калоніі ў канцы лютага гэтага года.
Чытайце таксама:
Ва Украіне загінуў Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі
Украінцы зноў паспяхова ўдарылі па палігоне з расейцамі. Гэтым разам прымянілі ATACMS