У калекцыю ўвайшлі лонгслівы, худзі, кашулі і хусткі. Яны распрацаваны як унісэкс і падыдуць і хлопцам, і дзяўчатам. Галоўная мэта праекта — папулярызацыя нацыянальных культурных кодаў, піша Onliner.
— «Красацень» — слова добра зразумелае носьбітам розных моў, прадстаўнікам розных пакаленняў і культурных пластоў. А яшчэ яно пра тонкі стан душы, калі ўсё вакол і ўсярэдзіне сябе чалавеку хораша. Сказаць, што мы задаволеныя вынікам нашай алхіміі, — гэта нічога не сказаць. Ну хіба не прыгажосць у нас атрымалася?! — распавядае каманда RAWR.
Праўда, цана кусаецца. Адзенне — 189—369 рублёў, хустка — 59 рублёў.
Чытайце таксама:
Беларуска прывезла на тыдзень моды ў Парыжы льняныя вясельныя сукенкі ФОТЫ
а ў продкаў беларусак жа хустак зрэшты і не было