Скрыншот відэа ў тыктоку

Скрыншот відэа ў тыктоку

Указ аб сямейным (мацярынскім) капітале ў Беларусі набыў моц у 2015 годзе. Пры нараджэнні або ўсынаўленні трэцяга і наступных дзяцей, якія нарадзіліся з 1 студзеня 2015 года да 31 снежня 2019 года, сям'і на дэпазітны рахунак налічваецца сума эквівалентная 10 тысячам даляраў. Пазней тэрмін дзеяння праграмы быў працягнуты да 31 снежня 2024 года. Цяпер памер мацярынскага капіталу не прывязаны да замежнай валюты, ён залежыць ад узроўню росту спажывецкіх цэн і індэксуецца кожны год 1 студзеня. У 2024-м яго памер зацверджаны на ўзроўні 31 480 рублёў.

Меркавалася, што гэтыя грошы можна будзе выдаткаваць пасля паўналецця дзіцяці — напрыклад, на яго адукацыю. Аднак ёсць шэраг сітуацый, у якіх дазваляюць выкарыстоўваць мацярынскі капітал датэрмінова.

Менавіта гэтай магчымасцю і скарысталася Хрысціна. Жанчына рабіла сабе новыя зубы з металакерамікі ў дзяржаўнай клініцы, таму атрымалася значна танней, чым было б у прыватнай. Аднак сума ўсё роўна ўражвае — 10 300 рублёў.

Так усмешка выглядала «да». Скрыншот відэа ў тыктоку

Так усмешка выглядала «да». Скрыншот відэа ў тыктоку

Алгарытм дзеянняў яна апісвае так:

— Спачатку трэба пайсці ў бясплатную гарадскую стаматалогію і там узяць у загадчыка аддзялення дазвол на імплантацыю або пратэзаванне. Потым з гэтым дазволам ідзеш у «адно акно» і чакаеш месяц, пакуль дазволяць патраціць мацярынскі капітал. Калі дазвол будзе ў цябе, ты ідзеш у клініку і заключаеш дамову. Пасля гэтага ідзеш з усімі дакументамі ў банк, дзе ў цябе сямейны капітал, і даеш дакументы, каб пералічылі грошы ў клініку. Пералічваць будуць 40 дзён.

Хэйтары часта пішуць жанчыне, што яна нараджала толькі для таго, каб вырашыць пытанне з зубамі. Яе гэта вельмі абурае:

— Я зразумела, што для вас шматдзетныя нараджаюць толькі за грошы, за сямейны капітал, за кватэру, ну і за бясплатныя нейкія бонусы ад дзяржавы. Няхай гэта будзе дзіцячае харчаванне, бясплатныя падгузнікі або нейкая фінансавая адрасная дапамога тым, хто мае патрэбу.

Маладая маці тлумачыць, што нарадзіла чатырох дзяцей не таму, што ёй былі патрэбны грошы. А таму, што сама расла ў сям'і адна і вельмі хацела брата ці сястру. Таму яшчэ ў малым узросце ведала, што ў яе будзе вялікая сям'я.

— Перад тым, як пісаць каментарый, што я нарадзіла дзеля грошай, зубы сабе паставіла — напішыце мне ў асабістыя і даведайцеся ў мяне, навошта я нараджаю, як так атрымалася. А ці ёсць у нас кватэра, машына, тэлефоны ў дзяцей, ці ёсць у іх адзенне, ежа? Мне здаецца, трэба быць вар'яткай, каб нараджаць дзеля зубоў!

Пры гэтым, Хрысціна іранізуе над такімі прэтэнзіямі грамадства і нават у апісанні сваё старонкі ў інстаграме напісала: «Зрабіла зубы за вашы падаткі».

Жанчына ўпэўнена, што на дрэнны стан яе зубоў негатыўна паўплывалі чатыры цяжарнасці за адносна невялікі прамежак часу.

— Я лічу, што жанчына, якая нараджала, як ніхто мае права распараджацца сямейным капіталам і патраціць яго на сваё здароўе. Бо мы нараджаем дзяцей і ахвяруем сваім здароўем.

Чытайце таксама:

26-гадовай дзяўчыне ў стаматалогіі налічылі больш за 20 тысяч рублёў: «Дзе мне ўзяць грошы? Крэдыт»

Прыватная стаматалогія раптоўна паведаміла, што з 1 красавіка прыпыняе прыём кліентаў

Стаматолаг з Капыля запярэчыў чыноўнікам: Зніжаць цэны — мы пацерпім страту

Клас
42
Панылы сорам
19
Ха-ха
5
Ого
7
Сумна
7
Абуральна
8