Фота: Харкаўская абласная адміністрацыя
«Пацярпелыя ў выніку ўдараў па цэнтры Харкава працягваюць звяртацца па медыцынскую дапамогу. На гэтую хвіліну медыкі аказваюць дапамогу дзесяці пацярпелым па двух адрасах трапленняў», — напісаў кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў.
Ён дадаў, што акупанты таксама патрапілі па прыватным сектары паміж дамамі, ёсць пашкоджанне домаўладанняў, выбуховай хваляй пашкодзіла вокны.
«Пашкоджаныя шматкватэрныя дамы і аўто. Ліквідацыя наступстваў працягваецца», — адзначыў Сінягубаў.
4
0
1
0
5
19