ВЧК-ОГПУ сталі вядомыя матывы, якія маглі прывесці да расстрэлу ў «ДНР» вайскоўцам Юрыем Галушкам шасцярых таварышаў па службе, уключаючы камандзіра. Ён пайшоў служыць, каб зарабіць на аперацыю па аднаўленні зроку — ён быў паўсляпы.

А ўзлаванасць Галушкі прыйшла пасля таго, як яго маці, якая пражывае ў Харкаве, трапіла пад моцны абстрэл расійскіх войскаў, атрымала траўму, на фоне якой у яе адбыўся інсульт.

ВЧК-ОГПУ стала вядома аб тым, што сілавікі «ДНР» дапыталі адзіную сваячку Юрыя Галушкі. Яго былую жонку Наталлю Галушку ўначы даставілі ў аддзел паліцыі (у Белгарадскай вобласці, дзе яны жылі раней) і сказалі, што шукаюць экс-мужа з-за таго, што ён нібыта не з'явіўся на пастраенне. Жанчына расказала, што Юрый нарадзіўся ў Харкаве ў сям'і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. Ягоны бацька памёр у 2011 годзе.

Праз два гады пасля гэтага ён ажаніўся з Наталляй і пераехаў да яе ў Белгарадскую вобласць. У пары двое дзяцей.

Галушка служыў тэрміновую службу (прызываўся ў Маскве, але служыў на Урале), працаваў на заводзе маставых металаканструкцый ахоўнікам. Былога мужа Наталля апісала як спакойнага і не агрэсіўнага чалавека. Больш за ўсё Юры любіў чытаць: захапляўся класічнай літаратурай і фантастыкай. Якіх-небудзь паталогій і хранічных хвароб у яго не было.

Апошні раз Наталля бачыла былога мужа ў лістападзе 2023 года, калі ён прыязджаў у госці на дзень нараджэння сына. Юрый скардзіўся на зрок, вельмі дрэнна бачыў, а дапамагла б толькі аперацыя, якую яму не пацягнуць па фінансах. Каб зарабіць грошай ён і пайшоў у войска.

Потым у Галушкі здарылася гора. Яго маці жыла адна ў Харкаве. Ён вельмі прывязаны да яе і спрабаваў пераканаць жанчыну пераехаць у Расію, але яна пажадала застацца ў сваім доме.

Нядаўна, падчас абстрэлу яна бегла ў падвал да суседзяў, каб схавацца, і зламала руку, а следам, на фоне перажытага, здарыўся інсульт. Жанчына знаходзіцца ў цяжкім стане.

Клас
11
Панылы сорам
20
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
53
Абуральна
18