Пакуль няма звестак, хто стаяў за ўзломам. Sky News сцвярджае, што, хоць урад не стане называць канкрэтную краіну, паводле яго інфармацыі, гэтыя хакеры звязаныя з уладамі Кітая.

Хакеры атрымалі доступ да сістэмы, у якой захоўваюцца зарплатныя ведамасці і нумары банкаўскіх рахункаў вайскоўцаў.

У невялікай колькасці выпадкаў гаворка можа ісці і пра хатнія адрасы.

Ва ўзламанай сістэме, якую ўтрымлівае знешні падрадчык Міністэрства, змяшчалася асабістая інфармацыя цяперашніх і былых служачых арміі, флоту і паветраных сіл Брытаніі ў форме дакументаў, якія падаюцца ў падатковую службу.

Паколькі гаворка ідзе пра ўзлом камп'ютараў вонкавага падрадчыка, то доступу да аператыўнай інфармацыі Міністэрства абароны хакеры не атрымалі.

Міністэрства, выявіўшы ўзлом, неадкладна прыняло меры і адключыла сістэму ад знешняга доступу.

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0