Яна Латушка на акцыі беларусаў Беластока 25 сакавіка 2023 года. Фота з яе асабістага архіва

Яна Латушка на акцыі беларусаў Беластока 25 сакавіка 2023 года. Фота з яе асабістага архіва

«Было крыўдна, што тата застаецца адзін, і я вырашыла застацца з ім»

— Вы згадвалі, што засталіся жыць з бацькам, калі вашы бацькі развяліся. Чаму?

— Я тады была васьмігадовым дзіцём. Мама вырашыла паехаць у Беларусь (у той час Павел Латушка быў паслом Беларусі ў Польшчы. — Заўв. «Люстэрка»). Я, як дзіця, не разумела яе рашэнне. Мне было крыўдна, што тата застаецца адзін, і я вырашыла застацца з ім.

Я памятаю, што гэта было падчас летніх вакацый, на якія я прыехала да таты ў Варшаву. І вось надышло 30 жніўня, трэба было ехаць назад, таму што 1 верасня ў школу. У мяне ўжо быў спакаваны чамадан, але я сказала, што нікуды не еду. Разабрала ўвесь чамадан, лягла на ложак і сказала: «Я застаюся». Тата спытаўся, ці ўпэўненая я. Я сказала, што так. Ну і ўсё, я засталася. Хоць тата заўсёды казаў, што, вядома, ён быў трошкі ў шоку: маленькая дзяўчынка засталася з ім. Але важна, што тата ніколі не крытыкаваў маю маму.

— У лістападзе 2022 года вы казалі, што вашы зносіны з мамай звяліся да мінімуму пасля таго, як вы падтрымалі бацьку ў 2020-м. Тады яе цяперашні муж Максім Рыжанкоў быў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, цяпер ён фактычна кіруе ёй у адсутнасць шэфа. Нешта змянілася ў вашых адносінах з мамай за гэтыя паўтара года?

— Мы з мамай не маем адносін ужо больш за год. Няма наогул ніякіх зносін. На свой дзень нараджэння я атрымала эсэмэску: «З Днём нараджэння, здароўя, шчасця».

Думаю, што ў нас розныя палітычныя погляды. Мне здаецца, гэта пацвярджае і той факт, як блізка яе муж да Лукашэнкі.

Мама прапаноўвала прыехаць у Беларусь. Я ў яе спыталася: «Мяне не пасадзяць?»

— Як лічыце, што яна думае пра ваша рашэнне пайсці ў палітыку?

— Я думаю, яна б гэта не падтрымала. Я імкнуся да таго, каб мы жылі ў новай дэмакратычнай Беларусі, у якой не будзе больш дыктатуры, у якой першы раз пасля 30 гадоў фальсіфікацый змогуць прайсці дэмакратычныя прэзідэнцкія выбары. Што думае і што падтрымлівае яна, кожны сам можа зразумець. Але было б больш правільна спытаць у яе.

— Як вы ўспрынялі другі шлюб вашай мамы, калі яна вырашыла выйсці замуж за Максіма Рыжанкова?

— Ведаеце, для дзіцяці гэта, вядома, было непрыемна. Я была супраць, вельмі гэтага не хацела. Я хацела, каб бацькі былі разам. Кожнае дзіця гэтага хоча. Але сёння я разумею, што гэта было яе рашэнне, рашэнне дарослага чалавека. Значыць, яна гэтага хацела.

— Вам удалося пазнаёміцца з Рыжанковым?

— Канешне. Раней я прыязджала да мамы ў госці, і ён таксама там быў.

— Што можаце пра яго расказаць?

— У мяне з ім не было такіх ужо асабістых зносін. Гэта проста быў муж маёй мамы. Я прыязджала ў госці да яе, а не да яго. Мы з ім асабліва не размаўлялі.

— Ваш бацька ў сілу сваіх ранейшых службовых абавязкаў з ім перасякаўся? Нешта расказваў пра яго? Што вы заўважалі ў іх адносінах?

— Тата не толькі з ім перасякаўся, Рыжанкоў быў нават у яго падначаленні як намеснік амбасадара ў Польшчы. Потым яны таксама працавалі ў адной сістэме Міністэрства замежных спраў. Пасля тата быў міністрам культуры, а ён тады быў у адміністрацыі Лукашэнкі. Наколькі я ведаю, у іх былі мінімальныя кантакты.

— Як ваша мама даведалася, што вы з'язджаеце з Беларусі і што на вас распачатая крымінальная справа?

— З нагоды крымінальнай справы яна сказала, што гэта мае праблемы. Яна неяк мне прапаноўвала прыехаць у Беларусь, ужо пасля 2020 года. Я ў яе спыталася: «Мяне не пасадзяць?» На што яна мне адказала, што калі я не рабіла нічога супраць закона, то не пасадзяць.

— Вы неяк гэта пракаментавалі?

— Не, на гэта нічога больш не скажаш. Усё зразумела.

— Вы абмяркоўвалі палітычныя пытанні з бацькамі да 2020 года? Пра якія тэмы вы гаварылі?

— Тэма палітыкі заўсёды была ў нашай сям'і. Тата займаўся знешняй палітыкай, але цяпер усё, вядома, у разы больш.

— Тады вашы палітычныя погляды не разыходзіліся? Здараецца, у падлеткаў яны больш радыкальныя, чым у бацькоў.

— Не, калі я была дзіцём, то не ўнікала моцна ў тое, што адбываецца. 

Чытайце таксама:

Чаму Латушка аб'яднаўся з Курэйчыкам, а Пракоп'еў з Ягоравым? Закуліссе Каардынацыйнай рады

Да выбараў у КР у камандзе Пракоп'ева-Ягорава распрацавалі цэлы фірмовы гардэроб — як вам?

Двое сяброў «Народнай грамады» пісалі даносы ў КДБ. Хто яны і як тлумачаць сітуацыю?

Клас
49
Панылы сорам
5
Ха-ха
7
Ого
6
Сумна
19
Абуральна
14