Фота: ДАІ Мінска
На МКАД адбылася аварыя з удзелам двух легкавікоў. Audi, за рулём якой знаходзіўся 71-гадовы мужчына, сутыкнулася са спартовым Рогѕсһе на маскоўскіх нумарах.
Паводле звестак ДАІ, кіроўца Audi пры перастраенні не пераканаўся ў бяспецы манеўру і сутыкнуўся з дарагой машынай.
У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. На месцы працавалі супрацоўнікі сталічнай ДАІ.
3
4
3
0
2
0