У найбліжэйшыя дні на поўначы і ўсходзе Беларусі ўмовы надвор'я будуць далёкія ад майскай спякоты.

У ноч на 12 мая, паводле прагнозу Белгідрамета, месцамі чакаецца нават мокры снег.

10 мая ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2..+ 8°С, максімальная днём +10..+ 16°С, па поўдні краіны да +20°С.

11 мая ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-заходні, паўночны парывісты, удзень на паўночным усходзе месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад + 1°C па паўночным захадзе да +9°C па паўднёвым усходзе краіны, максімальная днём +10..+17°С.

12 мая будзе пераважна без ападкаў, толькі днём ва ўсходніх раёнах краіны месцамі магчымыя невялікія кароткачасовыя ападкі — дождж і мокры снег. Вецер паўночны, паўночна-заходні ўмераны, у дзённыя гадзіны па ўсходзе краіны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1..+5°С, месцамі па краіне чакаюцца замаразкі 0..-3 °С; тэмпература паветра максімальная днём ад + 10°С па ўсходзе да +18°С па захадзе краіны.

Чытайце таксама:

Сіноптыкі папярэдзілі пра замаразкі па ўсёй краіне да -5°С

Сіноптыкі анансавалі чарговае пахаладанне. А ў панядзелак чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я

Сіноптыкі зноў анансавалі пахаладанне

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2