Дзяніс Шылянок. Фота: palesse.press

Дзяніс Шылянок. Фота: palesse.press

— Колькі даносаў вы знайшлі ў базе? Пісалі знаёмыя людзі?

— Аднаго ведаю дакладна. Аляксандр Шыхавец — гэта былы мой супрацоўнік і пазней дырэктар іншай фірмы таксі. Ён пісаў таксама даносы і на іншых людзей.

Па маіх звестках, ён цяпер знаходзіцца ў Варшаве, а фірма працягвае працаваць у Беларусі. Можа быць, ён нават не проста кепскі чалавек, можа быць, з’яўляецца нейкім супрацоўнікам КДБ, бо ў Беларусі было ўсё няблага, і што ён робіць тут, незразумела.

Але пры гэтым ён падтрымліваў Ціханоўскую: калі збіралі подпісы, ён свой аддаў за яе. Мы ў адной чарзе стаялі.

Чалавек, які паведаміў мне пра яго, звярнуўся ў нейкую службу бяспекі, каб яго праверылі. У мяне ніякіх выхадаў няма, а праверыць яго, напэўна, варта, бо ад ягонага імя ёсць і іншыя даносы.

Усяго даносаў на мяне штук 8, напэўна. Але іншых людзей, быццам бы, не ведаю.

— Як думаеце, ці ёсць шанец у беларусаў выкараніць гэтую традыцыю палітычных даносаў? Што для гэтага нам трэба зрабіць?

— Беларусы — вельмі добрыя, мэтаскіраваныя, мудрыя, працавітыя людзі. Але гэтае яшчэ сталінскае выхаванне, яно паўсюдна яшчэ засталося: і ў школах, і ў дзіцячых садках — паўсюдна. І мне падаецца, што трэба мяняць само выхаванне, пачынаючы з садкоў.

Трэба тлумачыць чалавеку, што ён чалавек, ад яго будзе залежаць, як будзе развівацца тая ці іншая сітуацыя ў ягоным доме, пад’ездзе, на вуліцы і ў ягонай краіне. Казаць, што подласць і даносы — гэта не тое, каб сорамна і праява вялізнай слабасці, але што гэта проста некультурна.

Нас увесь час выхоўвалі як быдла, як працоўную жывёлу, у якой ёсць правадыр, настаўнік, на заводзе — майстар. Ты павінен слухаць, што ён табе скажа, бо яму лепш бачна. Вось па такім ланцужку ў нас усё і будавалася. Каб людзі працавалі і не задавалі лішніх пытанняў.

Пачынаць трэба з нашых маленькіх беларусікаў, а каб ім усё тлумачыць, трэба браць настаўнікаў. Гэта атрымліваецца, што як мінімум тры пакаленні павінны змяніцца. Але шансы ёсць заўсёды. Трэба не апускаць рукі і працаваць над гэтым.

«Стаянка па вул. Конева, якая належыць Шылянку Дзянісу Сяргеевічу, і яго аўтамабіль на расійскім уліку (фота з бчб-сцягам на стаянцы і аўто з бчб-сцягам прыкладаецца). Гарадскія ўлады (ДАІ, міліцыя, выканкам) у сувязі з асабістай зацікаўленасцю заплюшчваюць вочы на антыдзяржаўныя дзеянні грамадзяніна Шылянка і не прымаюць ніякіх дзеянняў», — пісаў у КДБ Аляксандр Шыхавец з Рэчыцы ў адным з даносаў.

Ён прасіў «прыняць меры да пазначанага грамадзяніна, які вядзе антыдзяржаўную дзейнасць» і праверыць яго сувязі з мясцовымі чыноўнікамі.

Чытайце таксама:

«Мы змагаемся не за тое, каб трошачку нешта змяніць, а каб прыбраць рэжым Лукашэнкі». Гісторыя беларускіх «Кіберпартызанаў»

Заснавальнік руху «Антымайдан. Беларусь» цяпер жыве ў Польшчы: Мае погляды моцна змяніліся да лепшага

Двое сяброў «Народнай грамады» пісалі даносы ў КДБ. Хто яны і як тлумачаць сітуацыю?

У базе зваротаў у КДБ — больш за 40 хадайніцтваў аб вызваленні Бабарыкі

Даносчыкі зараз двойчы падумаюць

Клас
27
Панылы сорам
16
Ха-ха
8
Ого
11
Сумна
8
Абуральна
89