Прапагандыст Аляксей Дзермант з'яўляецца галоўным рэдактарам навукова-метадычнага часопіса «Гісторыя і грамадазнаўства». Пра гэта ён распавёў у сваім тэлеграм-канале, зазначыўшы, што часопіс ён узначальвае некалькі месяцаў.

«Паважаныя калегі, сябры! Хацеў бы паведаміць, што ўжо некалькі месяцаў з'яўляюся галоўным рэдактарам навукова-метадычнага часопіса «Гісторыя і грамадазнаўства». У рамках рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы ідэалогіі і гістарычнай памяці пастаўлена задача пераўтварыць часопіс у навукова-папулярны, змяніць канцэпцыю, фармат і назву (хутка будзе новая).

Гэтым апошнім часам якраз і займаўся разам з рэдакцыяй і выдавецтвам. Часопіс будзе датычыцца не толькі гістарычных пытанняў, але і праблем сучаснасці ў сферы геапалітыкі, эканомікі, культуралогіі, міжнародных адносін. На фота можаце ўбачыць якія трансфармацыі часопіс перажывае. Запрашаю зацікаўленых у якасці аўтараў матэрыялаў для часопіса», — напісаў ён.

Фота: тэлеграм-канал Аляксея Дзерманта

Фота: тэлеграм-канал Аляксея Дзерманта

Фота: тэлеграм-канал Аляксея Дзерманта

Фота: тэлеграм-канал Аляксея Дзерманта

Фота: тэлеграм-канал Аляксея Дзерманта

Фота: тэлеграм-канал Аляксея Дзерманта

Фота: тэлеграм-канал Аляксея Дзерманта

Фота: тэлеграм-канал Аляксея Дзерманта

Чытайце таксама:

Пятроўскі і Дзермант пачырванелі

«Хоць усрыцеся там, а мае карціны ўжо пайшлі ў народ». Што не падзялілі Дзермант, Шпакоўскі і Жыгімонт?

Аляксей Дзермант у пошуках ворагаў выйшаў на самога сябе ў маладосці

Дзермант: метамарфозы. Як неанацыст і паганец палюбіў Лукашэнку, Расію і вайну

Клас
1
Панылы сорам
12
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11