Волкаў апублікаваў у сваім тэлеграм-канале відэа, у якім расказаў аб нападзенні і падзякаваў за падтрымку, піша «Новая газета Еўропа»

«Чалавек проста каля дома, у двары напаў на мяне, разоў 15 ударыў па назе. Нага пры гэтым чамусьці засталася цэлая, хадзіць балюча, але, кажуць, што пералому няма. Зламаў затое руку», — распавёў Волкаў.

«Гэта такі відавочны тыповы бандыцкі прывет ад Пуціна бандыцкага Пецярбурга. Уладзімір Уладзіміравіч, табе таксама прывітанне».

Жонка Волкава Ганна Бірукова напісала ў твітары, што пакуль палітык не можа хадзіць: «Выбіраць — бегчы да мужа, на якога напалі ці не пакідаць адных дзяцей — агідна, нікому не пажадаю».

Ультраправы блогер Уладзіслаў Пазнякоў у сваім тэлеграм-канале заявіў, што на Волкава нібыта напалі яго падпісчыкі. Экс-лідар прызнанага экстрэмісцкім у Расіі руху «Мужчынская дзяржава» сцвярджае, што палітыка вылічылі па нумары яго аўтамабіля. Таксама Пазнякоў апублікаваў фота Волкава ў аэрапорце Вільні. Калі яно было зроблена — невядома.

Чытайце таксама:

На паплечніка Навальнага Леаніда Волкава напалі ў Вільні

Скандальны Z-блогер з Расіі сцвярджае, што ягоныя паплечнікі напалі на Леаніда Волкава 

Расійскі палітвязень Ілля Яшын: Забойства Навальнага было спланавана спецслужбамі РФ, і момант перад выбарамі абраны свядома

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
11