Уладзімір Аўчынскі. Скрын відэа

 Уладзімір Аўчынскі. Скрын відэа

Уладзімір Аўчынскі — дарадца міністра ўнутраных спраў Расіі, экс-кіраўнік Інтэрпола Расіі, экс-дарадца старшыні Канстытуцыйнага Суда РФ, генерал-маёр міліцыі ў адстаўцы, 30 сакавіка ў эфіры Першага канала распавёў сваю версію тэракта. 

Аўчынскі ў ходзе абмеркавання ў студыі паведаміў, што тэрарысты не дзейнічалі самастойна, імі ажыццяўлялася «знешняе кіраванне» дыстанцыйна. А вынікі першых экспертыз, паводле яго, паказалі, што тыя, хто нападаў, былі пад уздзеяннем псіхатропнага рэчыва, якое яшчэ не вызначана. 

«Гэтым вырадкам адключылі свядомасць. Хутчэй за ўсё, у комплексе дзейнічалі псіхатропныя рэчывы, нейропсіхалагічнае праграмаванне і, магчыма, гэта пакажа экспертыза, чыпы ўстаўленыя!» — заявіў Аўчынскі. 

Нейрабіялогія дазваляе кіраваць чалавекам, упэўнены генерал-маёр. У якасці прыкладу ён прывёў эксперымент Ілана Маска, які «з свіней робіць людзей». «А тут наадварот», — дадаў вядучы. 

«Гэта не нейкая група псеўда-ІДІЛа! А добра арганізаваны тэракт на ўзроўні заходніх спецслужбаў! Толькі ў іх ёсць такія сродкі ўздзеяння на людзей», — аргументаваў сваю версію Аўчынскі. 

Кампанія бізнэсмена Ілана Маска Neuralink раней ужывіла паралізаванаму чалавеку нейрачып, які дазваляе кіраваць кампʼютарам сілай думкі.

Чытайце таксама:

«Мы не можам дапусціць, каб Беларусь ператварылася ў расійскую «камеру пакаранняў смерцю» — Ціханоўская

«Тое, што перажывае ён, наўрад ці хтосьці некалі зразумее». Пяскоў — пра рэакцыю Пуціна на тэракт у «Крокусе»

У тэракце ў «Крокусе» загінуў палкоўнік спецназу ГРУ расійскай арміі — толькі прыехаў з Украіны 

Пяскова спыталі, чаму Пуцін не паехаў на места трагедыі ў «Крокусе»

Клас
3
Панылы сорам
16
Ха-ха
22
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5