Ерлан Тургумбаеў. Фота Турар Казангапаў / Tengrinews.kz 

Ерлан Тургумбаеў. Фота Турар Казангапаў / Tengrinews.kz 

У Казахстане затрымалі экс-міністра ўнутраных спраў Ерлана Тургумбаеў. Гэта звязана са справай аб падзеях студзеня 2022 года, калі масавыя пратэсты і сутыкненні з паліцыяй у Алматы і іншых гарадах прывялі да гібелі па меншай меры 238 чалавек, піша Бі-бі-сі.

У паведамленні пракуратуры сказана, што Тургумбаева падазраюць у перавышэнні ўлады, якое прывяло да цяжкіх наступстваў.

«Улічваючы, што ў крымінальнай справе маюцца звесткі, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты, іншыя даныя дасудовага расследавання не падлягаюць разгалашэнню», — піша пракуратура.

Пасля студзеньскіх падзей Тургумбаеў быў звольнены з пасады кіраўніка МУС Казахстана.

2 студзеня 2022 года ў горадзе нафтавікоў Жанаазене, на захадзе Казахстана, пачаліся мірныя мітынгі супраць павышэння цэн на газ. Казахстанцы былі абураныя тым, што паліва, якое здабываецца на іх зямлі, падаражэла ў два разы.

У апошнія дні мітынгі распаўсюдзіліся на іншыя рэгіёны краіны. Пашырыўся і парадак дня — да эканамічных і сацыяльных праблем у краіне ў цэлым, пратэстаў супраць былога прэзідэнта Нурсултана Назарбаева.

У першыя дні пратэстаў казахскія сілавікі пры разгоне мітынгоўцаў выкарыстоўвалі слёзацечны газ, светлашумавыя гранаты і гумовыя кулі. Аднак 5 студзеня на алмацінскай плошчы Рэспублікі і прылеглай да яе рэзідэнцыі прэзідэнта пачалася стральба.

Усяго, па афіцыйных звестках, у хадзе масавых беспарадкаў у Казахстане загінулі 238 чалавек, але праваабаронцы сцвярджаюць, што ахвяр больш. Улады не прызнаюць, што сілавікі стралялі ў мірных жыхароў.

Па версіі Генпракуратуры, 92 чалавекі загінулі пры ўзброеных атаках на дзяржустановы, рэзідэнцыю прэзідэнта, крамы і іншыя будынкі ў Алматы і іншых гарадах Казахстана.

Чытайце таксама:

Самы гучны судовы працэс Казахстана — экс-міністра эканомікі абвінавачваюць у жорсткім забойстве жонкі ў рэстаране

Казахстан пяты год запар не будзе праводзіць парад Перамогі

У Расіі выйшаў фільм з недвухсэнсоўнымі пагрозамі Казахстану

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1