Ролік у тыктоку з навіною пра тое, што ў адказ на заўвагу маці і ўмяшальніцтва айчыма апошні падаў на іх у суд і выйграў справу, выклікаў шмат палярных каментароў.

Удакладнім, што айчым, па заключэнні суда, нанёс хлопцу лёгкія цялесныя пашкоджанні — моцна накруціў вуха. Менавіта мужчыну аштрафавалі на 1200 рублёў. У падрыхтоўцы позвы сыну дапамог яго родны бацька.

Ці правільна зрабіў падлетак?

Частка каментатараў лічыць, што дзеці павінны паважаць бацькоў, асуджаюць учынак хлопца і падтрымліваюць метады выхавання айчыма.

Сын падаў па бацькоў у суд Сын подал в суд на родителейThe son sued his parents

Асобныя параўноўваюць учынак хлопца з учынкам Паўліка Марозава, прапануюць бацькам ад яго адмовіцца і аддаць у дзіцячы дом.

Сын падаў па бацькоў у суд Сын подал в суд на родителейThe son sued his parents

Да таго ж, як пішуць у каментарах, штраф будзе выплачаны з бюджэту сям'і, што адаб'ецца і на самім хлопцу.

Сын падаў па бацькоў у суд Сын подал в суд на родителейThe son sued his parents

Некаторыя лічаць, што бацька зрабіў няправільна, умяшаўшыся ў чужую сям'ю, і цяпер, пасля таго, што здарылася, ён павінен узяць хлопца да сябе.

Сын падаў па бацькоў у суд Сын подал в суд на родителейThe son sued his parents

Заўважна, што каментароў у падтрымку хлопца не так і шмат. Людзі дапускаюць, што ў сям'і маглі быць напружаныя, таксічныя адносіны, асуджаюць айчыма, які падняў руку на пасынка.

Сын падаў па бацькоў у суд Сын подал в суд на родителейThe son sued his parents

А якое ваша меркаванне?

Чытайце таксама:

Гамяльчанка сказала свайму сыну, што той тоўсты. Той падаў на яе ў суд. І выйграў! 

Жыцьцё і сьмерць Паўліка Марозава

Беларускі Паўлік Марозаў за свае даносы атрымаў пуцёўку ў «Артэк», але і яго лёс склаўся трагічна

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0