Фота: freepik.com

Фота: freepik.com

Напрыклад, на кірмаш у пошуку патэнцыяльных супрацоўнікаў завітаў прадпрымальнік, якому патрэбны прадаўцы квасу. Ён распавёў, што наймае школьнікаў з 2016 года. Бярэ ў асноўным тых, каму ад 14 да 16 гадоў, але, бывае, і меншыя дзеці хочуць зарабляць грошы. У гэтым выпадку прыватнік ідзе насустрач.

— Гэта пасільная праца для навучэнцаў. Рабочы час плавае. У мяне няма цвёрдай прывязкі, што трэба пяць дзён у тыдзень з такога па такі час. Як правіла, я на адным пункце падзяляю працоўны дзень напалову.

Ахвотных прадаваць квас у спіс запісалася нямала. Аднак прадпрымальнік адзначае: зыходзячы з яго досведу, каб знайсці прадаўцоў на ўсе яго 5 пунктаў у Барысаве, трэба запісаць чалавек 40.

— З іх палова забудзе і не патэлефануе мне. З тых, хто патэлефануе і прыйдзе па накіраванне на медкамісію, частка залянуецца праходзіць медкамісію.

Плаціць маладым прадаўцам прадпрымальнік абяцае 10% ад выручкі. Кажа, што ў сярэднім летась гэта атрымлівалася 25 рублёў за дзень (ад 20 да 45 рублёў).

Меркаванні каментатараў падзяліліся. Хтосьці лічыць, што такі заробак недастатковы за працу на спякоце. Іншыя ўпэўненыя, што для дзіцяці гэта адэкватныя грошы. Усё ж ніякіх асаблівых уменняў і ведаў для такой працы не патрабуецца: «Гэта выдатная магчымасць зарабіць на свае жаданні і матывацыя добра вучыцца, каб мець іншую працу і заробак».

Нехта абурыўся таму, што 25 рублёў за 4 гадзіны працы называюць капейкамі: «Капейкі? Гэта нармальна. У мяне на будоўлі выходзіць 60-65 рублёў за поўны працоўны дзень».

Яшчэ адно месца, куды гатовы ўзяць дзяцей з 14 гадоў — гэта ўнітарнае прадпрыемства «Жыллё». Праца звязана з добраўпарадкаваннем гарадскіх тэрыторый або ўборкай прыдамавых тэрыторый і пад'ездаў. За 10 дзён абяцаюць заплаціць 300 рублёў.

Тым часам дарослым за поўны працоўны дзень на сайце УП «Жыллё» прапаноўваюць за ўборку і добраўпарадкаванне тэрыторый 626 рублёў — і не за 10 дзён, а за месяц.

Чытайце таксама:

Чысты заробак бюджэтнікаў моцна недацягвае да 500 даляраў

Белстат: Сярэдні заробак у Мінску складае роўна 800 даляраў «чыстымі»

Колькі сапраўды зарабляюць беларускія дактары? Спыталі ў іх

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
3