Гаворка пра кніжку-кардонку для самых маленькіх ад Андрэя Скурко з назвай «Стукі-грукі — што за гукі: вершы пра інструменты».

Кніга складаецца з 12 гісторый пра інструменты, якія праілюстравала мастачка Воля Кузьміч. Усе інструменты, сярод якіх малаток, рулетка, дрыль, рубанак і іншыя, атрымалі імёны, якія можна будзе знайсці на старонках кніжкі.

Стукі-грукі —
Што за гукі?
Малаток я ўзяў у рукі.
Ён вялікі і цяжкі.
Я іду шукаць цвікі!

Таксама маленькія чытачы даведаюцца, чаму зайцам забаранілі праносіць у рэйсавыя аўтобусы адкруткі, навошта кот схапіўся за дрыль і хто можа перакусіць жалезны дрот, падсілкаваўшыся кашай.

Ужо проста цяпер «Стукі-грукі — што за гукі: вершы пра інструменты» Андрэя Скурко можна набыць за 55 злотых (каля 13 еўра) на сайце выдавецтва.

Чытайце таксама:

«Сёння мы ў метро паедзем». Новы дзіцячы верш ад Андрэя Скурко

Новы дзіцячы верш Андрэя Скурко — пра ветлівасць. І ён карысны для трэніроўкі вымаўлення

Новы дзіцячы верш Андрэя Скурко «пра надзённае» — пра дзіцячыя сопелькі

Новыя вершы Андрэя Скурко, ілюстраваныя штучным інтэлектам

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0