Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

«Сёння ў нашай краіне святкуюць 1 мая — дзень, які першапачаткова сімвалізаваў барацьбу за правы працоўных і адстойванне сацыяльнай справядлівасці. Аднак у Беларусі мы сутыкаемся з трагічнай іроніяй: абвясціўшы 1 мая святочным днём, улада актыўна душыць незалежныя прафсаюзы і абмяжоўвае правы рабочых», — кажа Святлана Ціханоўская.

«Два гады таму ўлады ліквідавалі Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў і яго сяброўскія арганізацыі: Беларускі незалежны прафсаюз, прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, Свабодны прафсаюз Беларускі і Свабодны прафсаюз металістаў.

Старшыня БКДП Аляксандр Ярашук, намеснік старшыні РЭП Генадзь Фядыніч пазбаўленыя волі толькі за тое, што яны адстойвалі інтарэсы беларускіх работнікаў».

«Найлепшы спосаб адсвяткаваць сёння 1 мая — гэта працягнуць іх традыцыю барацьбы за правы працоўных. Не дазваляйце ўшчамляць вашы правы нават у дробязях. За з'яўленне гэтых правоў ужо заплачана высокая цана», — рэзюмуе Святлана Ціханоўская.

***

Аляксандр Ярашук асуджаны на чатыры гады калоніі за заклікі да санкцый, хоць ён выступаў супраць.

Лідары прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч і Васіль Бераснёў атрымалі па дзевяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Вацлаў Арэшка — восем гадоў.

Чытайце таксама:

Ціханоўская заклікала ўладальнікаў гуманітарных ДНЖ не ездзіць у Беларусь

Як змяніўся вобраз Ціханоўскай за 2020—2024 і як яна глядзіцца побач з іншымі лідаркамі ШМАТ ФОТА

Ціханоўская распавяла пра вынікі перамоў з прадстаўнікамі «Вялікай сямёркі»

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
1