Грыбы вераломна падмялі пад сябе канец красавіка. Іх, вядома, чакалі, але не столькі. Уздымаюць галаву і летнія грыбы, якім у красавіку рабіць няма чаго. Карыстальнікі грыбнога форума Onliner паказваюць, што назбіралі.

Вось смаржкі ў Ракаве Валожынскага раёна.

Падобная сітуацыя і на Лагойшчыне.

А ў чаце «Грыбы Беларусі» падзяліліся гарой смаржкоў і страчкоў, якія назбіралі ў Смалявіцкім раёне.

Ядомыя смаржкі і смарчковая шапачка не толькі апанавалі лясы. Яны, назойлівыя як камары, лезуць на паверхню ў скверах, агародах, фруктовых садах, кідаюцца пад колы. Вось што настрыглі за паўгадзіны пад Віцебскам.

А гэта ўлоў у Пухавіцкім раёне.

Наступнае фота зроблена пад Жодзінам.

Падобныя паведамленні паступаюць з усіх абласцей.

Што з вясновых грыбоў можна есці, а што не варта?

Усе беларускія смаржкі, смарчковая шапачка, а таксама саркасціфа пунсовая ядомыя (пасля тэрмічнай апрацоўкі).

Са страчкамі складаней. Яны ў нас бываюць двух відаў. Страчок звычайны лічыцца атрутным.

Атрутны страчок.

Атрутны страчок.

Страчок гіганцкі, наадварот, ядомы пасля варкі. Ён святлейшы, больш шчыльны і важкі, чым страчок звычайны, менш «кучаравы».

Ядомы страчок.

Ядомы страчок.

Але незвычайней за ўсё тое, што з'явіліся паведамленні аб летніх грыбах, якія звычайна з'яўляюцца не раней за чэрвень. Грыбнікі знаходзяць падбярозавікі з маслятамі. Ёсць нават маленькі баравічок! 

А пад Клічавам знайшлі казлякоў.

А вось баравікі з-пад Мазыра.

Чаму так адбываецца?

Раннія ўсходы і раней дзівілі грыбнікоў, але не настолькі ж… Па ўсёй бачнасці, грыбы зрэагавалі на нядаўнія тэмпературныя змены. А таксама на багацце вільгаці. Міколагі гавораць: такія анамаліі не азначаюць нічога і не кажуць пра тое, што летам грыбоў не будзе.

Чытайце таксама:

Якія прадукты найчасцей выклікаюць батулізм 

У Мінздароўя расказалі, ад якіх вясновых грыбоў лепш адмовіцца

У Бабруйску ўжо з'явіліся першыя грыбы, а ў Брэсце расцвілі падснежнікі

Клас
28
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
14
Сумна
19
Абуральна
31