Намесніца начальніка аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Крысціна Мельнікава ў эфіры АНТ расказала, што яе ведамства не атрымала ніводнага сінопсісу фільма на тэму пратэстаў 2020 года, піша канал «Священный Белавуд».

У студзені Мінкульт і «Беларусьфільм» абвясцілі конкурс сцэнарыяў для фільмаў з дзяржпадтрымкай. Іх плануюць зняць у 2025 годзе. З таго часу ведамства атрымала 280 заявак з розных краін свету. Аднак абсалютная большасць гэтых сцэнарыяў, як заўважыла Мельнікава, у жанрах фэнтэзі ці камедыі.

Пры гэтым пра падзеі 2020 года і «гераізм сілавікоў» — так называлася катэгорыя ў конкурсных дакументах — здымаць кіно ніхто не хоча. Але ў ведамстве не губляюць надзеі. Мельнікава запрасіла дзяржтэлеканалы зняць з «Беларусьфільмам» серыял на гэтую тэму.

Чытайце таксама:

Прэм’ера камедыі ад «Беларусьфільма»: у галоўнай ролі расеец, а малады рэжысёр прапануе вадзіць школьнікаў

«Ён вельмі сціплы чалавек». Гендырэктар «Беларусьфільма» мяркуе, што прыйшоў час зняць фільм пра Лукашэнку

У МДЛУ прымушаюць глядзець фільм пра «патрыятычных лекараў, якія не хочуць на Захад». У ход ідуць пагрозы

Самы касавы фільм у гісторыі беларускага кінематографа. Пра што ён? 

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
21
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3