Трохпакаёвую кватэру сямʼі Валерыя Цапкалы прадалі з другой спробы на аўкцыёне ў красавіку. Яе набылі амаль за 400 тысяч рублёў.

«Маюцца важкія падставы меркаваць, што ў незаконным продажы кватэры па кошце значна ніжэйшым за рынкавы асноўным выгадаатрымальнікам зʼявіўся грамадзянін Швед А.І.», — піша Валерый Цапкала. 

Былы кіраўнік Парка высокіх тэхналогій просіць правесці службовае расследаванне і прыцягнуць Шведа да крымінальнай адказнасці. 

«Калі ў выніку праведзенага расследавання высветліцца, што дадзены грамадзянін не меў прамой камерцыйнай цікавасці, ён павінен быць прыцягнуты да адказнасці на падставе артыкула 217 КК РБ за незаконнае «бязвыплатнае адчужэнне ў значным памеры чужой маёмасці пры адсутнасці карыслівай мэты», — мяркуе Цапкала. 

Валерый Цапкала піша, што «адвакаты Шведа А.І. могуць у якасці змякчальных фактараў спасылацца на неадэкватнасць дадзенага грамадзяніна, які ўпершыню ў гісторыі чалавецтва ініцыяваў крымінальныя справы ў адносінах да даўно памерлых людзей». Але палітык лічыць, што «гэтыя дзеянні не зʼяўляюцца сведчаннем бессвядомасці грамадзяніна Шведа А.І., як гэта можа быць прадстаўлена ў судзе, а толькі спроба адцягнуць увагу правасуддзя ад злачынных дзеянняў, што здзяйсняюцца ім». 

Раней Вераніка Цапкала заклікала Следчы камітэт і пракуратуру правесці расследаванне аб продажы кватэры, якая належыць не толькі яе мужу, але таксама ёй і непаўналетнім дзецям. На яе думку, рашэннем выставіць на таргі нерухомасць парушаецца ў тым ліку Канстытуцыя. 

Валерыя Цапкалу беларускія ўлады завочна прыгаварылі да 17 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Чытайце таксама:

На кватэру Цапкалаў у Беларусі з другой спробы знайшліся пакупнікі

У гісторыі з нерухомасцю сям'і Цапкалаў з'явіўся новы сюжэт

Кватэру Цапкалаў зноў выставілі на таргі, істотна скінуўшы цану

Клас
18
Панылы сорам
3
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
19