Фота: СБ
Міністэрства адукацыі ўхваліла ўвядзенне паасобнага навучання для хлопчыкаў і дзяўчынак у 14 школах краіны.
Такую форму навучання прадугледжвае тэхналогія расійскага вучонага Базарнага. Акрамя таго, па гэтай тэхналогіі дзеці вучацца стоячы з перапынкамі па 15 хвілін, звяртае ўвагу «Матолька дапамажы».
Тэхналогію Базарнага раней апрабавалі ў адной са школ Наваполацка па ініцыятыве актывіста Аркадзя Разбаша. Такая методыка навучання яе прыхільнікамі лічыцца здароўезберагальнай.
Цяпер актывісты абвясцілі, што Мінадукацыі прызнала эксперымент удалым і дазволіла ўвесці падобную сістэму ў 14 школах краіны ўжо з 1 верасня. Аднак для гэтага трэба сабраць грошы.
Цікава, што прарасійскія актывісты збіраюць сродкі праз фонд Аляксея Талая, які знаходзіцца пад санкцыямі Украіны, ЕЗ і Канады.