У красавіку самую дарагую кватэру ў Мінску купілі за $518 тыс. гэта двухузроўневы пентхаус на 180 квадратных метраў.

Кватэру прадалі з чарнавым аздабленнем. Яна размешчана на восьмым і дзявятым паверхах элітнага клубнага дома на вуліцы Захарава, 29а, побач з завулкам Бранявым, непадалёк ад плошчы Перамогі.

Вышыня столяў у кватэры — каля трох метраў.

Самая дарагая прададзеная кватэра ў Мінску ў сакавіку абышлася ў $350 тыс. Гэта дом элітнага жылога комплексу «Аквамарын» побач з Нацыянальнай бібліятэкай.

Чытайце таксама:

У цэнтры Мінска прадаюць «сталінку» за $825 тысяч. За што просяць такія грошы? 

Цана квадрата жылля за год вырасла на чвэрць

У Мінску прадаецца смарт-кватэра памерам 15 квадратаў. Ці то студыя, ці то кавалерка, і цана кусаецца

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1