Фота ілюстрацыйнае
Юрый Томашаў — машыніст кацельні. Ён знаходзіўся пад вартай з 21 лютага 2024 года. Яго прызналі вінаватым у тым, што ў лютым 2024 года мужчына паспрабаваў збіць з крамы дзяржаўны сцяг.
Мужчына нібыта «нанёс не менш за два ўдары па дрэўку». Калі ў яго не атрымалася збіць сцяг, прынёс з дому драўляную драбіну, ускараскаўся па ёй, схапіў рукамі дрэўка сцяга і пацягнуў уніз: праз гэта дрэўка зламалася.
Паводле абвінавачання, далей Томашаў «нядбайна змяў палатніну сцяга, абкруціўшы яе на дрэўцы» і аднёс яго ў свой хлеў, дзе і захоўваў у мяшку, пакуль яго не выцягнулі адтуль супрацоўнікі міліцыі.
Томашаў прызнаў сваю віну. Ён расказаў, што ўбачыў сцяг і вырашыў забраць яго сабе. Яго прызналі вінаватым і асудзілі да трох месяцаў арышту.
Чытайце таксама:
За палітыку пачынаюць судзіць бізнэсмена Вадзіма Рушкевіча
Сілавікі затрымалі кіроўцу-міжнародніка з Мінска за «1200 каментароў»