Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

На відэа, якое апублікавала дзяржаўнае агенцтва «РИА Новости», Кадыраў нібыта толькі ўласнымі сіламі цягне пазадарожнік Toyota Land Cruiser.

Раней топ-прапагандыстка Маргарыта Сіманьян у сваім тэлеграм-канале расказала, што сустрэлася з Кадыравым у Крамлі, і ў яго нібыта выдатнае здароўе.

Між тым, мяркуючы па здымках з учарашняй інаўгурацыі Пуціна, Кадыраву на гэтым мерапрыемстве было відавочна цяжка. Зняць вопратку яму дапамагалі адразу два чалавекі. А фота, якое павінна было, верагодна, паказаць падтрымку кіраўніка Чачні ад яго паплечнікаў, выглядае так, нібыта Кадыраў сам не можа стаяць. 

«Новая газета Еўропа» раней апублікавала расследаванне пра сурʼёзную хваробу Кадырава. Паводле выдання, «стан здароўя 47-гадовага Рамзана Кадырава не пакідае надзей на яго вылячэнне». 

Чытайце таксама:

На фоне чутак пра хваробу Кадыраў прыехаў на інаўгурацыю Пуціна. Развеяць чуткі яму гэта не дапамагло

«Ранейшага лідара ўжо не будзе». Рамзан Кадыраў невылечна хворы

Кадыраў выклаў відэа са спартыўнай залы на фоне навінаў пра небяспечную хваробу

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
41
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0