У Беларусі памяняўся старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў 2
7 мая ў Мінску прайшло пазачарговае пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, паведамляе Catholic.by. Падчас гэтага пасяджэння былі праведзеныя выбары новага кіраўніка гэтай інстытуцыі.
Юзаф Станеўскі
Новым старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі быў абраны мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Ён змяніў на гэтай пасадзе біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, які займаў яе з 2021 года, а цяпер будзе віцэ-старшынёй.
Генеральным сакратаром ККББ абраны біскуп Юрый Касабуцкі.
Тут варта было б патлумачыць, што ўваходзіць у паўнамоцтвы старшыні і генеральнага сакратара (наўпрост, як у КПСС), а таксама, выказваючыся фразамі вашых жа загалоўкаў, "што вядома пра...". Бо пра лукашысцкіх чыноўнікаў вы такое абавязкова пішаце, а тут неяк выпусцілі з-пад увагі.