Мілана прыехала ў Мсціслаў разам з цёткай. Пераночыць яны засталіся ў доме сваякоў, а пад раніцу дом загарэўся. Сігнал аб пажары паступіў 12 мая ў 3:54, але, на жаль, выратаваць нікога не атрымалася.

Загінулая Мілана. Фота: luch_majaka

Загінулая Мілана. Фота: luch_majaka

Падрабязнасцямі біяграфіі дзяўчынкі падзяліліся валанцёры дабрачыннай установы «Прамень Маяка». Яны ў свой час, па іх словах, дапамагалі Мілане.

«Смуткуем і будзем помніць цябе, Мілана. Хай Бог прыме цябе ў свае абдымкі. Дзякуй велізарны ўсім, хто браў удзел у жыцці гэтай дзяўчынкі: дапамагаў і перажываў за яе. Яна ведала пра гэта, адчувала вашу падтрымку і была вам вельмі ўдзячная», — напісалі яны ў сваім інстаграме.

У інстаграме арганізацыі напісана, што Мілана была сіратой. Маці дзяўчыны памерла год таму — у яе спынілася сэрца, але яе тата жывы. Па інфармацыі «Белпол», бацькі Мілы былі ў разводзе.

«Мілана марыла быць вядучай мерапрыемстваў, таму вучылася ў школе мастацтваў. Ці, як мама, стаць медсястрой», — расказваюць пра загінулую блізкія.

Цяпер цела дзяўчыны знаходзіцца ў моргу. Заўтра, па словах сваякоў, павінна адбыцца пахаванне.

Чытайце таксама:

Пад Брэстам загінуў кіроўца бетонамяшалкі — страла зачапіла правады

Мінздароўя расказала, што за праблемы былі ў брэсцкай кавярні, дзе атруціліся 19 чалавек

У партфелі мінскай васьмікласніцы на перапынку загарэўся паўэрбанк

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
53
Абуральна
3