Ілюстрацыйнае фота: расійскія СМІ
65-гадовую Валянціну С. знайшлі ў жылым доме ў акупаваным сяле Пада-Калінаўка Херсонскай вобласці 23 красавіка. Салдаты расстралялі жанчыну ў жывот, падпалілі дом і ўцяклі, піша Украінская праўда.
У вёсцы Абрыкосаўка невядомыя ўдарамі па галаве забілі акупацыйную «галаву вёскі» Абрыкосаўкі 54-гадовую Любоў Цімчак і расійскага вайскоўца 40-гадовага Аляксея Глініна. Дом з трупамі таксама падпалілі.
Яшчэ двух чалавек у Абрыкосаўцы расстралялі — 32-гадовага мясцовага жыхара Сяргея Ш. і вайскоўца УС РФ, чыя асоба не ўстаноўлена. У гэтым выпадку целы таксама падпалілі.
1
2
1
2
4
15