Мая Кляшторная. Фота: «Наша Ніва»
«Да бабулі нас не пусцілі. Доктар сказаў, што стан застаецца цяжкім. Цяпер ёй капаюць кроў, бо ў яе малакроўе. А таксама пакуль не ўстанавілі прычыну», — напісала яна.
Мая Кляшторная — дачка расстралянага паэта Тодара Кляшторнага. Ёй 87 гадоў.
Яна — вядомая архітэктарка, якая шмат зрабіла для ўвекавечання памяці ахвяр савецкіх рэпрэсій, была навуковай кіраўніцай мемарыялу «Курапаты».
0
0
1
0
23
1