26 красавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі галоўнага спецыяліста Нацбанка Аляксандра Цярэшчанку, піша «Вясна».
«Экстрэмістамі» ўлады называюць людзей, якія патрабавалі свабодных выбараў, сумленнага падліку галасоў ці пратэставалі супраць парушэнняў законнасці і былі зняволеныя за гэта ці сталі фігурантамі завочных крымінальных спраў у выпадку выгнанцаў.
0
0
0
0
0
5